Былы намеснік генпракурора Беларусі атрымаў 6 гадоў зняволення

За неданясенне аб злачынстве быў аштрафаваны на 900 базавых (135 млн рублёў) былы спікер Палаты прадстаўнікоў, старшыня Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў (на здымку знізу), інфармуе БЕЛТА.



Журналістам дазволілі прысутнічаць толькі на вынясенні прысуду, сам працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
 

Нагадаем, справу ў адносінах былога намесніка генпракурора Аляксандра Архіпава распачалі ў сувязі з тым, што ім была спыненая крымінальная справа ў адносінах сына бізнесмена. Той ехаў без правоў на матацыкле, не саўладаў з кіраваннем, у выніку чаго загінула 24-гадовая дзяўчына. Як у красавіку ў пасланні да парламента і беларускага народу заявіў Аляксандр Лукашэнка, Архіпаў зрабіў гэта за злітак золата і бутэльку каньяку.  

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі