Бюджэт Мастоўскага раёну ўрэзалі ледзь не напалову
На апошняй сэсіі Мастоўскага райсавету бюджэт Мастоўскага раёну на сёлета скараціўся у доларавым вымярэнні на 42%.
"Стары" бюджэт раёну прымаўся да дэнамінацыі, і тады эканамісты закладалі, што сёлета ён павінен вырасці на 40%. Пры гэтым у новым бюджэце сума за абслугоўванне пазыкаў выканкаму павялічылася з 850 млн да 2 млрд руб.
На пытанне мясцовай апазіцыі і нават дэпутата Мастоўскага райсавету Змітра Кухлея, чым выкліканы такі рост пазыкаў, мясцовыя ўлады адказу не даюць.