Бюджэт Мінска скарацілі амаль на 500 мільярдаў рублёў

Расходная частка бюджэту Мінска на 2009 год скарочана на 482 мільярды рублёў. Такое рашэнне прынята сёння на сесіі дэпутатаў Мінгарсавета, перадае БелаПАН.
Скарачэнні закрануць сацыяльную сферу (на 84 млрд. рублёў), жыллёва-камунальную гаспадарку (на 79,8 млрд. рублёў), транспарт (на 25,5 млрд. рублёў), сельскую гаспадарку (202,6 млрд. рублёў) і іншыя галіны (на 90,1 млрд. рублёў).

Скарачэнне бюджэту звязана з недаатрыманнем у гэтым годзе планаваных даходаў ад падаткаў.

Дарэчы, у чэрвені бюджэт ужо скарачаўся. Тады яго “падрэзалі” на 300 мільярдаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі