Цапкала: буду агучваць, як уладай у Беларусі ствараюцца афшорныя схемы
Палітык і прадпрымальнік, былы кіраўнік Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" заявіў, што збіраецца дапамагаць кандыдату ў прэзідэнты Святлане Ціханоўскай. Як вядома, яго не зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Паводле слоў Цапкалы, у Ціханоўскай пакуль няма праграмы, але яна ёсць у яго.
"Я буду цяпер пачынаць агучваць, — кажа Валерый Цапкала. — Я буду цяпер паказваць, як працуе сістэма ў нашай краіне, як працуе карупцыя, як у нас раздаюцца ўчасткі зямлі сябрам бясплатна. Як у нас ствараюцца структуры з афшорнымі рознымі схемамі. Менавіта як улада гэта ўсё стварае".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.