Чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне перанеслі з Аберхофа ў Рупольдынг

Чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне перанеслі з Аберхофа ў Рупольдынг

Чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне перанесены з Аберхофа на іншую нямецкую спартыўную арэну, у Рупольдынг. Прычынай, як паведаміла Міжнародная федэрацыя біятлона, стала адсутнасць снегу. Пра верагоднасць пераносу абвяшчалася яшчэ чатыры дні таму, і 27 снежня гэтая інфармацыя афіцыйна пацвердзілася.

Як інфармуе БелаПАН, праграма этапу не змянілася: у ім адбудуцца мужчынскі і жаночы спрынт, гонкі пераследу і мас-старт. Аднак сам этап скарочаны з чатырох да трох дзён: абедзве спрынтарскія гонкі пройдуць у адзін дзень, 8 студзеня.

Пяты этап Кубка свету таксама пройдзе ў Рупольдынгу — з 13 па 17 студзеня.

Апошні раз два запар этапы ў адным месцы праходзілі ў снежні 2011 года. Тады цёплае надвор'е ў французскім Ансі змусіла біятланістаў перабрацца ў аўстрыйскі Хохфільцэн.

Фота: magmens.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі