"Чалы на канікулах" #4: канчатковая зачыстка грамадзянскай супольнасці

"Чалы на канікулах" #4
"Чалы на канікулах" #4

Улады Беларусі адказваюць на сектаральныя санкцыі татальным праполваннем грамадзянскай супольнасці. Прадстаўнік КДБ Канстанцін Бычак назваў гэты працэс "зачысткай ад радыкальна настроеных асобаў". У тым, што адбываецца, складана не пачуць рэха слоў, сказаных яшчэ ў красавіку Уладзімірам Макеем: "Усякае далейшае ўзмацненне жорсткасці санкцый прывядзе да таго, што грамадзянская супольнасць перастане існаваць".

Які сігнал улады Беларусі пасылаюць на Захад, свядома паглыбляючы крызіс: знішчаючы незалежныя медыя і затрымліваючы актывістаў? Наколькі наогул свядома гэта адбываецца? Адкуль у іх упэўненасць у тым, што яны гатовыя да зацяжнога супрацьстаяння? Чым можа адказаць Еўропа акрамя не вельмі пераканаўчага "мы рыхтуем пяты пакет санкцый"? Абмяркоўваем гэта ў чацвёртым выпуску праграмы "Чалы на канікулах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі