"Чалы на канікулах" #9: хто падавіцца мігрантамі і санкцыямі

"Чалы на канікулах" #9: хто падавіцца мігрантамі і санкцыямі

Палітычны крызіс у Беларусі не проста працягваецца, але і паглыбляецца. Беларускія ўлады не ідуць на кампрамісы, "калектыўны Захад" узмацняе санкцыйны ціск. Усё гэта на фоне "экспарта мігрантаў" праз беларускую мяжу.

Хто каго? Ці возьме Лукашэнка "на слабо" Брусэль і Вашынгтон, як гэта атрымлівалася раней? Якімі былі танальнасць і асноўныя меседжы "Вялікай размовы"? Ці сапраўды санкцыі, уведзеныя ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай у панядзелак, уяўляюць для беларускай эканомікі беспрэцэдэнтную пагрозу, і, калі так, як гэта будзе працаваць? Чаму МВФ, ведаючы сітуацыю ў Беларусі, не замарожвае падтрымку беларускага ўраду на $950 млн? Кранем і больш дробныя пытанні: чаму "Банк развіцця" спярша апублікаваў ліміт эмісіі аблігацый, а пасля засакрэціў? Расшыфроўваем галоўныя падзеі, заявы і сэнсы тыдня з незалежным аналітыкам Сяргеем Чалым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі