Чаму на запраўцы стаіць электробус?

Чаму на запраўцы стаіць электробус?

Ужо тыдзень ў сацсетках ідзе абмеркаванне беларускага электробуса, заўважанага на звычайнай запраўцы насупраць гатэля "Пекін" у Мінску. На фота бачна, як 18-мятровы транспартны сродак, які, па ідэі, працуе за кошт электраэнергіі, запраўляецца побач са звычайнымі аўтамабілямі. Карыстальнікі інтэрнэта выказалі здагадку, што абагрэў працуе на дызельным паліве.

Як даведалася Еўрарадыё, яны маюць рацыю!

"Для ацяплення салона электробуса прымяняюцца дызельныя ацяпляльнікі, таму для іх запраўкі Мінсктранс завозіць электробусы на запраўку", — кажа намеснік галоўнага канструктара Сяргей Чыстоў.

Па словах Чыстова, з эканамічнага і тэхнічнага пункту гледжання дызельныя ацяпляльнікі больш эфектыўныя за электрычныя.

У электробусах стаіць стандартная сістэма ацяплення салона: для таго, каб у ім было цёпла, прадугледжаныя два бакі па 15 літраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі