Чаму не працуюць інфармацыйныя сайты і як гэта абысці?

З суботы 20 снежня у многіх карыстальнікаў недаступныя сайты: udf.by, prokopovi.ch,zautra.by, naviny.by, charter97.org, belapan.com. Сайты gazetaby.com і belaruspartisan.org недаступныя яшчэ з 19 снежня.

Сайт belapan.by на дадзены момант запрацаваў праз Белтэлекам.

upd: па стане на 19:00 21 снежня сайты перасталі адчыняцца праз google DNS і працуюць толькі праз VPN, Tor і г.д. Сайты belapan.by, belapan.com і naviny.by не працуюць зусім.

У чым жа прычына?

Усе сайты недаступныя праз большасць аператараў у Беларусі. З проксі-сервераў у Заходняй Еўропе ці ЗША яны ўсе адчыняюцца акрамя belapan.com. З гэтага можна рабіць выснову, што праблемы з доступам да Белапан звязаныя з даменам — магчыма, яго адключылі ці за яго не заплацілі. Па такім жа прынцыпе не працуе адключаны за парушэнні onliner.by.

Чаму не адчыняюцца іншыя сайты?

Яны не адчыняюцца праз Белтэлекам, але працуюць праз проксі, vpn, з-за мяжы. Калі ж у наладках Windows прапісаць, напрыклад, гуглаўскія DNS-серверы, то сайты пачынаюць працаваць.

DNS-сервер звязвае імя сайта з яго лічбавым значэннем, IP. Адзначым, што  блакіроўкі сайтаў па IP няма, таму што праз днс-серверы "Гугла" патрапіць на сайты можам.

Што гэта дакладна значыць, адказаць з упэўненасцю нельга. Фактычна, мы бачым, што блакіроўкі па IP няма, але ёсць праблема з доступам па DNS на ўзроўні правайдара інтэрнэта ці знешняга шлюза. DNS нашага правайдара проста не адказвае на наш запыт "Дзе Хартыя?"

Падобная па прынцыпе сітуацыя была ў Турцыі. Там доўгі час блакавалі Твітэр па DNS. Але карыстальнікі, як і мы, перапісалі свае DNS на гуглаўскія. Пасля гэтага ўлады Турцыі забаранілі DNS "Гугла".

Чаму DNS не працуе ў нас? Гэта можа быць як блакіроўка, так і дзеянні нацыянальнага правайдара па адбіцці нейкай атакі.

У "Белтэлекаме" заяўляюць, што не маюць дачынення да праблем з доступам да сайтаў, і тлумачаць іх DDoS-атакай на сваё абсталяванне.

"У сувязі з DDoS-атакай на абсталяванне цэнтра апрацоўкі дадзеных РУП "Белтэлекам" магчымыя цяжкасці з доступам да шэрагу інфармацыйных рэсурсаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт. Спецыялістамі прымаюцца ўсе магчымыя меры па лакалізацыі магчымых праблем", — паведамляе нацыянальны аператар сувязі.

Як атрымаць доступ да сайтаў:

Па-першае, можна у наладках сваёй аперацыйнай сістэмы прапісаць DNS "Гугла", напрыклад, 8.8.8.8 і 8.8.4.4, як гэта робіцца, прапісана тут.

Таксама можна абыходзіць блакіроўку з дапамогай розных ананімайзераў, VPN, рэжыму OperaTurbo. На сайце “Медуза” гэта распісана падрабязна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі