Чарга ў Мінску на аўтограф-сесію Віктара Марціновіча (фотафакт)
Увечары 12 кастрычніка ў Мінску ў "Акадэмкнізе" (скрыжаванне праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава) беларускі пісьменнік Віктар Марціновіч прэзентаваў свой новы раман "Ноч". На фотаздымках "Нашай нівы" можна пабачыць, што прыйшло даволі шмат людзей. Не ўсе аматары творчасці Марціновіча адразу трапілі ў кнігарню, на вуліцы стаяла вялікая чарга.
Фота: nn.by
Фота: nn.by