Чарговая сенсацыйная знаходка беларускіх археолагаў — 1000-гадовы гаршчок
Яго знайшлі падчас раскопак кургана ў Гарадоцкім раёне на зямлі колішняга Полацкага княства.
Выяўлены магільны гліняны гаршчок адносіцца да пачатку Х стагоддзя. Ён выкананы ў традыцыях ранніх славянскіх плямёнаў.
Знаходку цяпер чакаюць экспертызы, у тым ліку антрапалагічная. Археолагі працягнуць працу ў Гарадоцкім раёне. Менавіта там знаходзіцца адзін з самых старажытных на тэрыторыі Беларусі курганоў, датаваны VI—VIIІ стагоддзямі нашай эры, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".
Нагадаем, днямі ў Мсціславе была знойдзеная берасцяная грамата, трэцяя ў Беларусі.