Чатыры чалавекі абвясцілі галадоўку ў будынку Бабруйскага гарвыканкама

Звольненыя з Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў чацвёра сяброў Свабоднага прафсаюза Беларускага распачалі галадоўку. Пра пачатак акцыі пратэсту яны абвясцілі 5 лістапада а 10-й гадзіне раніцы ў будынку Бабруйскага гарвыканкама. У ім актывісты збіраюцца правесці першы дзень галадоўкі.

Яны заяўляюць, што пакуль галадоўку будуць трымаць двое сутак. Ёй яны прыцягваюць увагу грамадскасці і ўладаў да пераследу сяброў СПБ на заводзе, паведамляе Радыё Свабода.

На галадоўку прафсаюзнікі наважыліся пасля таго, як не дачакаліся адказу ад Аляксандра Лукашэнкі, да якога звярталіся з адкрытым лістом. У ім прасілі кіраўніка дзяржавы разабрацца з незаконнымі, як яны лічаць, звальненнямі сяброў СПБ.

БелаПАН дадае, што галадоўку аб'вілі Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка.

У сакавіку сябры Свабоднага прафсаюза Беларускага ўжо праводзілі падобную трохдзённую галадоўку пратэсту, але свайго не дамагліся. Адміністрацыя прадпрыемства па яе сканчэнні пачала звальняць яе ўдзельнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі