Чатыры чалавекі пацярпелі ў Пухавіцкім раёне: згарэў фургон-дача
Гэта адбылося на стаянцы ў вёсцы Пціч 5 студзеня позна ўвечары.
Загарэўся прычэпны фургон-дача. У ім знаходзілася сям’я: муж, жонка і двое дзяцей 2000 і 2004 году нараджэння. Усе яны трапілі ў лякарню. Фургон памерам 2,2х5 м. выгарэў знутры.
Паводле папярэдніх звестак, у фургоне распальвалі газавую пліту і ў гэты момант палыхнула газапаветраная сумесь. Прычыны пажару высвятляюцца, паведамляе прэс-служба МНС.