Чавэс заклікаў Лукашэнку і Мядзведзева да яднання

Венесуэльскі лідэр Уга Чавэс накіраваў лісты кіраўнікам Беларусі і Расіі з заклікам да адзінства ва ўмовах сусветнага крызісу.
Пра гэта Чавэс абвесціў у нацыянальным тэлеэфіры, інфармуе ИТАР-ТАСС. "У гэтых лістах я якраз гавару пра жахлівы крызіс, які калоціць планету, які пагражае ўсяму свету", — сказаў венесуэльскі прэзідэнт.

Паводле слоў Чавэса, ён спрабуе пераканаць Лукашэнку і Мядзведзева, што толькі адзінства "можа дазволіць адкрыць шляхі да свету гармоніі, за межамі панавання імперыялізму і капіталізму".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі