Чэхія адмовілася даць палітычны прытулак Аляксею Шыдлоўскаму

Міністэрства ўнутраных спраў Чэхіі адмовілася займацца справай аб прадастаўленні актывісту беларускай апазіцыі Аляксею Шыдлоўскаму палітычнага прытулку.

Як паведаміў палітык, яму растлумачылі, што ў адпаведнасці з Дублінскай дамовай займацца справай аб палітычным прытулку павінна краіна, якая выдала візу на больш доўгі тэрмін, адпаведна Літва. З Чэхіі палітыка выслалі ў Вільню, аднак літоўскія ўлады не ведалі падрабязнасці яго справы і жадалі адправіць у Беларусь. У выніку, па словах Шыдлоўскага, яму ўдалося дамовіцца, каб яго адправілі ва Украіну.

Нагадаем, палітык папрасіў палітычны прытулак пасля таго, як у канцы 2007 года ў адносінах да яго была распачата крымінальная справа за “хуліганства”, на падставе якой яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Справа была распачата пасля бойкі ў краме. Палітык пасварыўся з прадаўцом з-за партрэта Аляксандра Лукашэнкі. Шыдлоўскі заяўляе, што бойка была справакаваная.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі