Чэмпіянат свету па хакеі: вынікі апошніх матчаў

Сёння на чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Маскве адбыліся гульні другога этапа.
У групе “Е” зборная Швейцарыі перайграла хакеістаў Даніі — 4:1 (1:0, 2:1, 1:0).

У групе “F”, у якой удзельнічае зборная Беларусі, амерыканскія хакеісты ў сухую перамаглі немцаў — 3:0 (1:0, 1:0, 1:0).

Увечары адбудуцца яшчэ два матчы. У групе “Е” сустрэнуцца зборныя Фінляндыі і Італіі, а ў групе “F” чэхі згуляюць са славакамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі