Чэмпіёнка Вольга Сафронава: у Беларусі спорт — не па-за палітыкай
Вольга Сафронава / Getty Images
Чэмпіёнка Беларусі па конным спорце Вольга Сафронава ў інтэрв'ю праекту "Максімальна" выказалася аб сваім бачанні бягучага становішча спраў са спортам у краіне:
— У Беларусі спорт не па-за палітыкай. Але спадзяюся, паступова наш алімпійскі рух будзе мець перавагу над палітычнымі працэсамі, — выказалася Сафронава.
Ёй прапаноўвалі падпісаць праўладнае ліст спартсменаў, прыгадвае Сафронава.
— Далі тэкст, сказалі: прачытай, калі згодная, падпішы. Я прачытала і сказала: Дзякуй, Да пабачэння. (...) Я трапіла ў спіс "Іўды Беларусі" — спіс людзей, якіх нельга браць на працу або рэкамендавана звольніць. Пасля гэтага ў мяне сумневаў не ўзнікала, што вяртацца дадому небяспечна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.