Чыноўнік браў хабар чабурэкамі і піцамі

Яго прысудзілі да 5,5 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Прысуд быў агучаны 16 чэрвеня.



Крымінальную справу на намесніка старшыні гарвыканкама пачалі ў чэрвені 2013 года. Яго вінавацілі ў перавышэнні ўлады і хабарніцтве. У суд Івацэвіцкага раёна справу перадалі сёлета ў студзені, але працэс зацягнуўся ажно на пяць месяцаў.



Як піша "Intex-press", экс-чыноўніка вінавацілі ў тым, што атрымоўваў хабар чабурэкамі, піцай і ружамі, а таксама не плаціў рахункі за фуршэт у рэстаране. Акрамя таго, карыстаючыся службовым становішчам, ён загадваў прадстаўнікам розных арганізацый вылучаць яму прадукты харчавання.



Дарэчы, большасць сведак па справе ў судзе свае паказанні, дадзеныя падчас следства, не пацвердзілі. Сам абвінавачаны сваю віну адмаўляў — ён заявіў, што быў агавораны.



Фота — intex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі