Ці пачне ГУБАЗіК паліць на плошчах беларускія кнігі — стрым

Ці пачне ГУБАЗіК паліць на плошчах беларускія кнігі — стрым

Вядомага беларускага выдаўца Андрэя Янушкевіча пасадзілі на 10 сутак за краты. Першым “званочкам” таго, што ўлады маюць пытанні да выдавецтва “Янушкевіч”, было высяленне яго з офіса ў сакавіку. Андрэй не разгубіўся, не з’ехаў за мяжу, а насуперак усяму адкрыў кніжную краму “Кнігаўка”, куды перацягнуў свой бізнес. 

У дзень адкрыцця,16 траўня, у кнігарню прыйшлі сілавікі і прапагандысты, якіх абурыла тое, што там прадаюцца кнігі на беларускай мове.

Тым часам “ябацькі” ходзяць па крамах і “кашмараць” іх супрацоўнікаў за тое, што яны прадаюць літаратуру, ілюстраваную беларускай сімволікай. Яны прымушаюць гандляроў здымаць з палічак такія выданні. Такім чынам, сітуацыя з беларускімі кніжнікамі трошкі не дацягвае да 1933 года, калі нацысты палілі непажаданую літаратуру на плошчах?

Ці можа такое паўтарыцца ў сучаснай Беларусі? Чаму ўлады не першы раз чапляюцца да незалежных выдаўцоў? Якую пагрозу нясе модная беларуская літаратура пуцінскай імперыі?

На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае беларускі культуролаг і крытык Максім Жбанкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі