Ці парушыў Лукашэнка і міністр правілы паводзінаў з аўтаматам (фота, відэа)

Правілы бяспечных паводзінаў са зброяй можна знайсці ў інтэрнэце даволі лёгка. На сайце Гродзенскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў адным з першых пунктаў стаіць наступнае: “заўсёды абыходзіцца са зброяй як з зараджанай і гатовай да стрэлу”.

На відэа бачна, як міністр абароны спачатку наводзіць рулю аўтамата з устаўленым магазінам на поўную вайскоўцаў залу.

Потым кіраўнік краіны наводзіць ствол на акно

Перадзёргвае затвор

Цісне на курок

Наводзіць дула аўтамата проста ў жывот міністра Раўкова

Пры гэтым, згодна з правіламі паводзінаў з агнястрэльнай зброяй, катэгарычна забараняецца: “выключаць засцерагальнік, накладваць палец на спускавы кручок да моманту прыцэльвання; накіроўваць зброю, нават калі яна не зараджаная, у бок людзей, хатніх жывёл, транспартных сродкаў або па кірунку іх магчымага з'яўлення, будынкаў, збудаванняў, правадоў і апор ліній электраперадач, а таксама ў iншых небяспечных напрамках, за выключэннем выпадкаў самаабароны”.

У дадатак можна адзначыць, што згодна з законам Рэспублікі Беларусь “Аб зброі”, узнагароднай не можа быць зброя, якая дазваляе весці стральбу чэргамі (артыкул 22 Закона).

Натуральна, не выключана, што замест сапраўднага аўтамата Лукашэнку падаравалі так званую маштабна-габарытную мадэль або ахалошчаны аўтамат (можа страляць халастымі, выкарыстоўваецца ў здымках фільмаў). У гэтым выпадку правілы абыходжання са зброяй яго не тычацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі