Ціханоўская — пра "першы тыдзень нацыянальнага страйку"
Святлана Ціханоўская ў чарговым відэазвароце абяцае падтрымку і дапамогу ўсім, "хто зойме бок народу" і падтрымае "Народны ўльтыматум". "Ніхто не застанецца ў бядзе, — кажа яна. — Я падтрымаю кожнага, хто далучыцца да народа Беларусі 26 кастрычніка".
Тэрмін "Народнага ўльтыматума" Ціханоўскай заканчваецца 25 кастрычніка. "Калі патрабаванні не будуць выкананы, 26 кастрычніка беларусы аб'явяць агульнанацыянальную забастоўку", — кажа яна. Па звестках Святланы Ціханоўскай, страйкі і "кампаніі непадпарадкавання" рыхтуюць работнікі прадпрыемстваў, транспартнікі, настаўнікі і студэнты. Яна згадвае "першы тыдзень нацыянальнага страйку", а значыць гатовая да працяглай акцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.