Ціханоўская прапанавала ў Савеце Еўропы скаардынаваную стратэгію па Беларусі

Святлана Ціханоўская / прэс-служба палітыка
Святлана Ціханоўская / прэс-служба палітыка

20 чэрвеня Святлана Ціханоўская выступіла ў Страсбургу перад амбасадарамі краін — чальцоў Савета Еўропы на пасяджэнні палітычнага камітэта.

У сваім выступе яна прапанавала скаардынаваную стратэгію па Беларусі, паведамляе тг-канал "Позірк" са спасылкай на Франка Вячорку — галоўнага дарадцу Ціханоўскай.

Стратэгія павінна ўключаць чатыры ключавыя элементы: ціск, дапамогу, падсправаздачнасць і прыхільнасць. У рамках гэтай стратэгіі, па словах Ціханоўскай, прапануецца ўзмацніць санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі і прыцягнуць яго прадстаўнікоў да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці і злачынства агрэсіі. Ціханоўская заклікала пазбавіць Лукашэнку недатыкальнасці і абвясціць яго рэжым злачынным.

Таксама яна заклікала дапамагаць беларускай дэмакратычнай, грамадзянскай супольнасці і СМІ і даць беларусам "еўрапейскую перспектыву". "Беларусы павінны адчуваць, што іх чакаюць у Еўропе", — падкрэсліла палітык. 
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі