Ціханоўская звярнулася да генеральнага сакратара ААН у справе палітвязняў

Святлана Ціханоўская каля пасольства РБ у Вільні

Святлана Ціханоўская каля пасольства РБ у Вільні / t.me/pozirkonline/

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася да генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша ў справе палітвязняў у нашай краіне. Яна заклікае ўмяшацца ў сітуацыю.

Як піша "Позірк", заява Ціханоўскай прагучала 8 сакавіка на сустрэчы з журналістамі каля пасольства РБ у Вільні. "За гэтыя чатыры гады мы спрабавалі шмат захадаў, каб вызваліць палітзняволеных, хаця б тых, хто знаходзіцца ў гуманітарным спісе, — гаварыла яна. — Мы звярталіся і да Чырвонага Крыжа, і да Папы Рымскага, і да палітыкаў, і дыпламатаў. Але мы дагэтуль не ведаем, чаго хоча рэжым. Для рэжыму Лукашэнкі палітвязні зараз не праблема. А мы павінны зрабіць, каб гэта было іх праблемай, тады яны самі будуць шукаць магчымасцяў, каб абмяняць, вызваліць па розных трэках".

Свет павінен быць больш рашучым, дамагаючыся вызвалення беларускіх палітвязняў, дадала Святлана Ціханоўская.

У Беларусі налічваецца больш за 1400 палітвязняў. Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік сталі ахвярамі рэжыму Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі