“Цмокі-Мінск” прайгралі кубанскаму “Лакаматыву” з розніцай у 30 балаў

“Цмокі-Мінск” прайгралі кубанскаму “Лакаматыву” з розніцай у 30 балаў

Баскетбалісты “Цмокі-Мінск” пацярпелі разгромную паразу ў заключным паядынку гэтага года: 26 снежня ў матчы Адзінай лігі ВТБ яны прайгралі ў гасцях краснадарскаму “Лакаматыву” з лікам 50:80. Кубанцы адразу захапілі ініцыятыву і кантралявалі сітуацыю цягам усёй гульні, не даючы шанцаў гасцям.

Самым выніковым у мінчан быў Джасцін Грэй, які набраў 13 ачкоў, а Іван Мараш атрымаў на 3 балы меней.

У праведзеных 13 матчах турніру “цмокі” атрымалі 5 перамог і займаюць 10-е месца сярод 16 удзельнікаў. Першае месца ў спаборніцтвах займае маскоўскі ЦСКА.

Наступны матч Адзінай лігі ВТБ мінчане правядуць 3 студзеня ў гасцях у “Ніжняга Ноўгарада”.

Фота: vtb-league.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі