"Цмокi-Мiнск" прайгралі трэці матч запар у Адзінай лізе ВТБ

"Цмокi-Мiнск" гуляюць супраць пермскай "Пармы-Парыматч" / bc-tsmoki.by
"Цмокi-Мiнск" гуляюць супраць пермскай "Пармы-Парыматч" / bc-tsmoki.by

Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" прайгралі пермскай "Парме-Парыматч" ў матчы Адзінай лігі ВТБ, паведамляе клуб.

Гульня прайшла ў Мінску з вынікам 75:78 (21:24, 16:19, 20:15, 18:20). Лепшым снайперам ў складзе беларускага клуба стаў Яўген Белянкоў, які набраў 20 ачкоў.

Па словах галоўнага трэнера "Цмокi-Мiнск" Расціслава Вергуна, каманду падвяла "нестабільнасьць у гульні".

"Калі ў першай чвэрці была адна страта, то ў другой — сем, два ачкі другога шанцу за 37 хвілін, і потым 8 ачкоў за апошнія 3 хвіліны", — сказаў трэнер.

У трох праведзеных сустрэчах Адзінай лігі ВТБ падапечныя Вергуна яшчэ ні разу не выйгравалі. Зараз "Цмокі" займаюць 11-е месца ў турнірнай табліцы. Тройка лідэраў ўключае ЦСКА, УНІКС і "Астану".

Сваю наступную гульню "Цмокi" правядуць 16 кастрычніка ў Саратаве супраць мясцовага "Аўтадора". Сустрэча пачнецца ў 16:00 па беларускім часе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі