Баскетбалісты "Мінска" прайгралі 30-ы матч запар
Яшчэ адно паражэнне
Баскетбалісты "Мінска" на другім этапе першынства Адзінай лігі ВТБ працягваюць прайграваць. У гэтым сезоне ў іх 30-е паражэнне запар. На гэты раз яны саступілі ў Казахстане "Астане" — 70:76 (16:28, 21:20, 19:14, 14:14). Праўда, мінчукі адчайна змагаліся. У апошняй чвэрці яны зраўнялі лік, але пасля гаспадары пляцоўкі зноў вырваліся наперад.
9 сакавіка "Мінск" прымае МБА з Масквы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.