CNN: верагодна, Прыгожына заб'юць у Беларусі
Яўген Прыгожын у Растове-на-Доне / Reuters
Вельмі верагодна, што мы ўбачым Яўгена Прыгожына забітым у Беларусі. Такое меркаванне ў эфіры CNN выказала Джыл Догерці, эксперт па Расіі і колішняя кіраўніца аддзялення гэтага тэлеканала ў Маскве.
"The Wagner boss" не можа адчуваць сябе ў бяспецы, упэўненая яна: "Пуцін не даруе здраднікам. Нават калі Пуцін скажа: «Прыгожын, едзь у Беларусь», — ён усё роўна здраднік. І я думаю, што Пуцін ніколі гэтага не даруе".
Пакуль Прыгожын карыстаецца падтрымкай, ён уяўляе пагрозу, незалежна ад таго, дзе ён знаходзіцца, — дадала Догерці.
"Мяцеж" стваральніка ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына завяршыўся так жа раптоўна, як і пачаўся. Увечары 24 чэрвеня кіраўнік ПВК "Вагнер" заявіў, што "не захацеў праліцця рускай крыві". Пазней прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што крымінальныя справы ў дачыненні да Прыгожына будуць спыненыя, але ён цяпер "сыйдзе ў Беларусь".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.