COVID-19 у Беларусі: 983 новыя выпадкі за суткі

"Хуткая" ў Беларусі / Еўрарадыё
"Хуткая" ў Беларусі / Еўрарадыё

Прырост хворых COVID-19 у Беларусі ўсё яшчэ трымаецца на адзнацы "менш 1000". Учора за суткі было 970 выпадкаў, а пазаўчора 984 — рэкорд за ўвесь час эпідэміі каранавіруса ў Беларусі. 31 кастрычніка прэсавая службай Міністэрства аховы здароўя абвесціла аб 983 выпадках. Усяго іх ужо 98 482. Выпісана з бальніцы 86 663 чалавека.

Памерла 3 чалавека. Усяго ахвяр ужо 980.

У нашай краіне зроблена 2 млн 495 тыс. 602 тэсты на каранавірус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі