Curiosity зафіксаваў таямнічае свячэнне на Марсе (фота)
Загадкавая з'ява адбылася на паверхні чырвонай планеты.
Як паведамляе NASA, на здымках, якія перадаў на Зямлю марсаход, можна пабачыць вертыкальны слуп яркага святла, якое нібыта выходзіць з нетраў планеты.
Уфолагі адразу пачалі гаварыць пра яшчэ адзін доказ прысутнасці НЛА. Аднак спецыялісты NASA кажуць, што найхутчэй на здымках мы бачым водбліск сонечнага святла на марсіянскай скале. У пацверджанне сваёй версіі яны звяртаюць увагу на тое, што фота зроблена правай камерай Curiosity, а левая камера гэтай з'явы не заўважыла.
14 красавіка чакаецца "атака" Марса на Зямлю (відэа)
Фота — NASA