ЦВК заявіў, што на мясцовыя выбары ў Беларусі прыйшлі 77,05% выбарцаў
Цэнтрвыбаркам заявіў, што на мясцовыя выбары ў Беларусі прыйшлі 77,05% выбарцаў альбо 5 мільёнаў 333 тысячы 613 чалавек. Чатыры гады таму, у сакавіку 2014-га, на мясцовых выбарах было 77,4%. Нечаканае супадзенне! Толькі вось з датэрміновым галасаваннем такога няма: сёлета — 34,95%, у 2014-м — 32,04%.
Сёлета рэкардсменам з’яўляецца Віцебская вобласць — 84,49%, у Мінску — 61,41%.
Фота: http://rec.gov.by