Цыклон “Зісі” прынёс у Беларусь моцныя снегапады з ветрам (фота)

Цыклон “Зісі” прынёс у Беларусь моцныя снегапады з ветрам (фота)

Цыклон “Зісі”, які прыйшоў у Беларусь з паўднёва-заходняй Еўропы, прынёс моцныя ападкі. Напярэдадні па краіне прайшлі моцныя снегапады і дажджы. Максімальная колькасць ападкаў з перавагай дажджу выпала ў Жлобіне (29 міліметраў), а з перавагай снегу — у Мар’інай Горцы. Тут таўшчыня снежнага покрыву дасягнула 12  сантыметраў.

“Зісі” рухаецца праз тэрыторыю Беларусі — з паўднёвага захаду праз цэнтр на паўночны ўсход. Пасля ён адыдзе ў Расію. Сёння сіноптыкі прадказваюць завіруху са снегавымі заносамі ў Віцебскай вобласці. Таксама Белгідрамет абвясціў найвышэйшы ўзровень небяспекі ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі