Цылінская расказала пра лесбіянак і геяў у беларускім веласпорце (відэа)

Васьміразовая чэмпіёнка свету і бронзавы прызёр Алімпіяды 2004 года ў веласпорце Наталля Цылінская выказалася пра гамафобію ў спорце. Яна была госцем праграмы "Момантам у мора" Прессбол-TV і яе вядучых Сяргея Шчурко і Настассі Касянковай.

"У спорце, як і паўсюль, ёсць людзі нетрадыцыйнай арыентацыі, — цытуе словы Цылінскай "Прессбол". — У веласпорце — у тым ліку: ведаю і дзяўчат, і хлопцаў. Адношуся да іх абсалютна нармальна. Але іншая справа — як гэта ўсё падаць".

Нагадаем, Наталля Цылінская завяршыла спартыўную кар'еру, працуе спартыўным дырэктарам Беларускай федэрацыі веласпорту, выхоўвае трох дачок.

Фота — minsk.nemiga.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі