Да +30 прагназуюць у Беларусі ў сераду
Серада зноў будзе спякотнай / pexels.com
У сераду, 5 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы на большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей, а ўдзень — у асобных раёнах па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 цяпла, па паўднёвым усходзе краіны — да 18 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +24...+30.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.