Да экс-баскетбаліста зборнай Беларусі Аляксандра Куля прыйшла міліцыя

Аляксандр Куль / sport-school.by
Аляксандр Куль / sport-school.by

Да вядомага баскетбаліста Аляксандра Куля прыйшла міліцыя, паведаміла ў сацсетках жонка спартоўца Алена.

Спробы журналістаў звязацца з ім былі беспаспяховыя: Аляксандр Куль не адказвае на званкі, паведамляе "Наша Ніва".  

Пасля выбараў Куль падпісаў ліст спартоўцаў супраць гвалту і за правядзенне новых выбараў. 

Аляксандр Куль быў адным з лідараў моладзевай зборнай Беларусі (U-22), якая выйграла чэмпіянат Еўропы-1994, гуляў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў 1993-1995 і 1998-2007 гадах. Пазней выступаў за клуб "Мінск-2006" і неаднаразова выйграваў з ім чэмпіянат і Кубак Беларусі.

Пасля заканчэння кар'еры гульца застаўся ў клубе — працаваў дырэктарам Цэнтра эканамічнага развіцця і спартыўнага маркетынгу, быў ініцыятарам перайменавання "Мінск-2006" у "Цмокі - Мінск".

Дадамо, што Аляксандр Куль гаворыць на беларускай мове і з'яўляецца ганаровым госцем курсаў "Мова нанова".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі