Да "марша недармаедаў" на вуліцы Мінска вывелі браніраваныя вадамёты
Увечары 15 сакавіка ў Мінска пройдзе дазволены ўладамі "Марш недармаедаў". Да яго актыўна рыхтуюцца не толькі арганізатары, але і ўлады.
Як піша tut.by, у цэнтры Мінска ўжо з'явіліся браніраваныя міліцэйскія вадамёты. Гэтыя аўтамабілі прызначаныя для дзейнасці падчас масавых беспарадкаў. На даху кожнага аўтамабіля ўсталяваныя магутныя вадамёты, а прымацаваныя спераду адвалы (нажы) могуць расчышчаць барыкады.
Паводле журналістаў tut.by, у цэнтры Мінска яны заўважылі пяць такіх машын. Дзве з іх прыпаркаваныя ў адным з двароў па праспекце Незалежнасці.
Збор на дазволеную акцыю прызначаны ў 17.30 каля Акадэміі навук. Потым удзельнікі павінны будуць прайсці шэсцем да плошчы Бангалор.