Да праваслаўных міліцыянтаў хочуць далучыцца банкіры і супрацоўнікі КДБ

Клуб праваслаўных міліцыянтаў пачаў дзейнічаць у Беларусі восенню 2013 года. 2 лістапада ў прыходзе іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" у Мінску прайшоў адкрыты сход, на якім прысутнічалі і журналісты.



Як піша "Белгазета", сярод прысутных было толькі "чалавек пяць" міліцыянтаў. Яшчэ двое, у тым ліку падпалкоўнік, не змаглі прыйсці, бо "былі на суботніку". Старшынёй клуба з'яўляецца старшы прапаршчык міліцыі Сяргей Ерахавец, які вучыцца на 5-м курсе Мінскай духоўнай семінарыі. На сходзе ён распавёў пра мэты Клуба праваслаўных міліцыянтаў: далучэнне да Праваслаўнай царквы праваахоўнікаў, "фармаванне праваслаўных традыцый у сістэме МУС", паломніцтва, дабрачыннасць.



Высветлілася, што аб'яднанне можа змяніць назву, паколькі "рух пашыраецца": у яго ўключаюцца і банкаўскія работнікі, і нават супрацоўнікі дзяржбяспекі.



Фота — church.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі