На Яўгена Юшкевіча пачалі крымінальную справу

На Яўгена Юшкевіча пачалі крымінальную справу

З затрыманым Яўгенам Юшкевічам у ізалятары часовага ўтрымання спаткалася адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна. Пра гэта яна сама паведаміла ў сацсетках. 

"На гадзінніку 21:40, я выйшла з ІЧУ. Жэня Юшкевіч цэлы і ўсім перадае прывітанне. Не пішыце мне па каментар, я на падпісцы", — напісала адвакатка.

Па тым, што з адвакаткі ўзялі падпіску аб неразгалошванні, можна меркаваць, што на Юшкевіча пачалі не адміністрацыйную, а крымінальную справу. 

Як распавядала Еўрарадыё, Юшкевіч — былы следчы, ён звольніўся са Следчага камітэта некалькі гадоў таму. Сёлета ён удзельнічаў у праекце ByChange, які дапамагаў былым сілавікам уладкавацца ў грамадзянскім жыцці. 

24 лістапада Юшкевіча затрымалі, у яго кватэры адбыўся ператрус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі