Да Зямлі ляціць 500-метровы астэроід з пірамідай (відэа)
Касмічнае цела 1999 RQ36 імкліва набліжаецца да нашай планеты. Аднак шанцы, што адбудзецца сутыкненне, роўныя 1 да 4000.
Як паведамляе Delfi, на YouTube з'явіліся кадры, знятыя канадскім спадарожнікам NEOSSat. На астэроідзе можна разглядзець невядомае ўтварэнне, якое ўжо назвалі "чорнай пірамідай". Навукоўцы пакуль не змаглі патлумачыць, што ж гэта за аб'ект.
NASA плануе праз два гады накіраваць да астэроіда спадарожнік, які мусіць наблізіцца да яго ў 2020-м і вернецца назад яшчэ праз тры гады. Навукоўцы сцвярджаюць, што пагроза сутыкнення астэроіда з Зямлёй можа з'явіцца толькі пасля 2169 года.