"Дачка" кампаніі Visa аб'явіла пра абмежаванне пераводаў у Беларусь

Яшчэ адно абмежаванне для Беларусі

Яшчэ адно абмежаванне для Беларусі / pymnts.com

"Дачка" кампаніі Visa аб'явіла пра абмежаванне пераводаў у Беларусь. Currencycloud тлумачыць рашэнне абноўленай "палітыкай барацьбы з адмываннем грошай і патрабаваннямі праверкі санкцый". Адзначаецца, што платформа "вельмі сур'ёзна ставіцца да сваіх абавязкаў", таму вымушаная адмовіцца ад пераводаў у РБ.

У "чорным спісе" краін, адключаных ад платформы, прысутнічаюць таксама Расія, Паўночная Карэя, Іран, Куба, Лівія, Судан і Паўночны Судан, Сірыя, Казахстан, Венесуэла і акупаваныя расіянамі ўкраінскія рэгіёны.

Currencycloud прадастаўляе банкам і кампаніям паслугі па абмене валюты для трансгранічных плацяжоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі