"Дана Астра", забудоўшчык "Мінск-Свету", прайграла суд аб зняцці санкцый ЕС

"Дана Астра" застаецца пад санкцыямі / Ілюстрацыйнае фота Reuters
"Дана Астра" застаецца пад санкцыямі / Ілюстрацыйнае фота Reuters

"Дана Астра", забудоўшчык "Мінск-Свету", прайграла суд аб зняцці санкцый ЕС. Кампанія братоў Карычаў, да якой мае дачыненне Лілія Лукашэнка (жонка Віктара Лукашэнкі), застаецца ў "чорным спісе". Яна мусіць аплаціць выдаткі Суда Еўрасаюза.

У 2020-м увядзенне санкцый супраць "Дана Астра" аргументавалася ў афіцыйным часопісе ЕС у тым ліку і тым, што там працуе нявестка Аляксандра Лукашэнкі: "Уладальнікі Dana Holdings / "Дана Астра" падтрымліваюць блізкія адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам. Лілія Лукашэнка, нявестка прэзідэнта, займае высокую пасаду ў кампаніі".

"Дана Астра" ўваходзіць у Dana Holdings сербскіх братоў Карычаў — бізнесменаў з неадназначнай рэпутацыяй і палітычнымі амбіцыямі. Іх часта называюць сябрам Аляксандра Лукашэнкі.

У канцы 2021-га кампанія "Дана Астра" падавала ў суд Бруселя на еўрапейскае выданне EUobserver. Яна патрабавала выдаліць артыкул пра кампаніі, якія могуць быць звязаныя з Аляксандрам Лукашэнкам і атрымліваць ад гэтага прэферэнцыі (у тым ліку згадвалася і "Дана Астра"). Але ўсе факты ў публікацыі пацвярджаліся афіцыйнымі дакументамі. Іск да Савета ЕС за тое, што яе ўнеслі ў "чорны спіс" Еўрасаюза, "Дана Астра" падала ў красавіку 2021-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі