Кампанія з "чорнага спісу" патрабуе выдаліць артыкул пра сувязі з Лукашэнкам

Кампанія з "чорнага спісу" патрабуе выдаліць артыкул пра сувязі з Лукашэнкам

Еўрапейскае выданне EUobserver паведамляе, што на яго падала ў суд кампанія "Дана Астра". Гэта адна з фірмаў групы кампаній "Дана Холдынгз", якія трапілі пад санкцыі Еўрасаюза за сувязі з беларускай уладай. Усю групу кампаній кантралююць бізнесменамі сербскага паходжання браты Карычы

Паводле EUobserver, забудоўшчык патрабуе выдаліць артыкул пры кампаніі, якія могуць быць звязаныя з Аляксандрам Лукашэнкам і атрымліваць ад гэтага прэферэнцыі. У іх ліку была названая і "Дана Астра".

Журналісты пішуць, што пазоў быў пададзены ў "суд першай інстанцыі Бруселя" ў лістападзе 2021-га. Заяўнік сцвярджае, што артыкул "прычыніў шкоду "гонару" рыэлтарскай кампаніі, стварыўшы "ілжывае" ўражанне, быццам яна атрымала льготы праз сувязі з нявесткай Лукашэнкі — Ліліяй Лукашэнка".

Галоўны рэдактар выдання Кёрт Дэбёф падкрэслівае, што ўсе факты ў артыкуле пацвярджаюцца афіцыйнымі дакументамі, чаго не адмаўляе пазоўнік. "Гэтая звязаная з Лукашэнкам фірма спрабуе перашкодзіць нам займацца журналістыкай. Гэтага не адбудзецца", — заяўляе Дэбёф.

Дарэчы, сёлета ў красавіку "Дана Астра" падала пазоў таксама да Савета ЕС за тое, што яе ўнеслі ў "чорны спіс" Еўрасаюза. Кампанія таксама адмаўляе, што "атрымлівае выгаду ад рэжыму Лукашэнкі ці падтрымлівае яго".

Як паведамлялася раней, Лілія Лукашэнка займае высокую пасаду ў "Дана Астра", якая за апошнія гады стала найбуйнейшым прыватным забудоўшчыкам Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі