Дарадца Ціханоўскай — пра яе вяртанне ў Беларусь
Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў інтэрв'ю nn.by выказаўся наконт мэтазгоднасці яе вяртання ў Беларусь.
"Цяпер — гэта турма, — кажа Вячорка. — Трэба зрабіць, каб гэта было вяртанне на перамовы, на фінальны этап рэвалюцыі. Усе пагодзяцца, што цяпер гэта немэтазгодна".
Па словах дарадцы, Ціханоўская "гатовая вяртацца ў любы дзень". "Яна нядаўна прыходзіла і казала: "Я бяру білет у Беларусь", — працягвае Франак Вячорка. — Ёй самой было б прасцей сесці ў турму, чым несці адказнасць за тых, хто пакутуе ў турмах".
У Святланы Ціханоўскай "высокая асабістая адказнасць за ўсіх, яна за ўсіх перажывае", адзначае яе дарадца.
Ціханоўская жыве з дзецьмі ў Літве са жніўня 2020-га. Яе муж Сяргей Ціханоўскі з траўня мінулага года знаходзіцца за кратамі ў Беларусі, прызнаны палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.