Дар’я Домрачава выйграла “серабро” ў гонцы пераследу ў Канціялахці
Яна правяла феерычную гонку на этапе Кубка свету па біятлоне і здолела ўзняцца з 20-га на другое месца.
На старце беларуская біятланістка прайгравала лідару гонкі Кайсе Макярайнен з Фінляндыі болей за хвіліну. Дзякуючы ўсяго толькі аднаму промаху на апошнім агнявым рубяжы, Домрачава здолела зачапіцца за другое месца і атрымаць сваёй “серабро”.
“Золата” ў той жа Кайсы Макярайнен, а “бронза” — у расіянкі Вольгі Зайцавай.
Надзея Скардзіна, якая лічыцца добрым снайперам, сёння даволі няўпэўнена выглядала на агнявых рубяжах і дапусціла ажно пяць промахаў. У яе 17-ты вынік. Людміла Калінчык на 31-м месцы, Анастасія Дубарэзава — на 51-м.