Дар'я Домрачава заняла другое месца ў спрынце на этапе Кубка свету

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава заняла другое месца ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км на этапе Кубка свету ў нарвежскім Халменколене. А перамогу святкавала прадстаўніца Нямеччыны Сімона Хаўсвальд, якая выйграла ў Домрачавай 4,9 секунды. Адзначым, што беларуская біятланістка лідыравала пасля другога агнявога рубяжу (яна адстралялася без промахаў), але не ўтрымала сваю перавагу да фінішу.
Трэцяй была шведская біятланістка Ганна-Карын Олафсан-Зідэк, якая адстала ад Домрачавай амаль на 10 секунд. Выдатна выступіла і беларуска Людміла Калінчык, якая бездакорна страляла і ў выніку стала пятай. Гэта яе найлепшы вынік за ўсю кар'еру.

Надзея Скардзіна была 29-й (промахаў на агнявых рубяжах у яе не было), Вольга Кудрашова — 47-я (адзін промах), Ала Таўкач — 69-я (тры промахі).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі