Дар’я Домрачава заваявала “золата” ў гонцы з масавым стартам
Яшчэ дзве беларускі — Надзея Скардзіна і Людміла Калінчык — увайшлі ў дзясятку лепшых.
Чарговы этап Кубка свету па біятлоне, які праходзіў у славенскай Паклюцы, завяршыўся перамогай беларускі Дар’і Домрачавай. На гэтым этапе ў Дар’і няўдала склалася спрынтарская гонка, у якой яна дапусціла ажно пяць промахаў. У пас’юце Домрачава была 4-й, а сёння заваявала залаты медаль. Другое месца ў фінкі Кайсы Макярайнен, трэцяе — у расіянкі Вольгі Зайцавай.
Надзея Скардзіна ў масстарце заняла 7-е месца, а Людміла Калінчык — 10-е.