Дажджы і парывісты вецер прагназуюць у Беларусі 16 траўня
На аўторак сіноптыкі прагназуюць дажджы / pixabay.com
У аўторак, 16 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па захадзе краіны, а зранку і ўдзень у многіх раёнах Беларусі пройдуць дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, у асобных раёнах парывісты, удзень на поўначы Беларусі — месцамі моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 цяпла. Удзень чакаецца 16-22 вышэй за нуль. Па паўднёвым усходзе краіны месцамі прагрэецца да +24.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.