Дэпартамент фінансавага маніторынгу КДК атрымаў дадатковыя паўнамоцтвы
Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю атрымаў дадатковыя функцыі і паўнамоцтвы. Адпаведныя нормы ўведзеныя ўказам №422, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 лістапада, перадае БЕЛТА.
Указ Лукашэнкі прыводзіць паўнамоцтвы дэпартамента ў адпаведнасць з нормамі закона Беларусі "Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюду зброі масавага паражэння" ад 30 чэрвеня 2014 года.
У прыватнасці, дэпартамент цяпер мае паўнамоцтвы атрымліваць неабходную для выканання сваіх задач і функцый інфармацыю ў асоб, якія вядуць фінансавыя аперацыі. Прычым звесткі, што ўяўляюць банкаўскую таямніцу, падаюцца з захаваннем патрабаванняў закону. Таксама дэпартамент будзе аналізаваць, ці не займаюцца гэтыя асобы легалiзацыяй злачынных даходаў, фінансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці ці распаўсюдам зброі масавага паражэння.
Ведамства зможа бясплатна карыстацца iнфармацыйнымi банкамi даных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый. У каметэнтных ораганаў замежных дзяржаваў дэмартамент зможа запытваць інфармацыю для прадухілення легалізацыі злачынных даходаў, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і распаўсюду зброі масавага паражэння.
Таксама ведамства атрымае права заключаць і выконваць міжнародныя дагаворы міжведамаснага характару па названых напрамках.