Дэпутат: забраны ў Беларусі ЧС па хакеі — помста за сцяг над рэйхстагам

Дэпутат: забраны ў Беларусі ЧС па хакеі — помста за сцяг над рэйхстагам

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Гомельскай абласной федэрацыі хакея Віталь Уткін у эфіры тэлеканала СТБ выказаў нечаканае меркаванне наконт прычыны пераносу з Беларусі чэмпіянату свету па хакеі 2021 года. Ён пабачыў сувязь паміж рашэннем Міжнароднай федэрацыі хакея і вынікамі Другой сусветнай вайны.

Уткін: "Гэта помста нам, нашчадкам пераможцаў Другой сусветнай вайны, за тое, што нашы дзяды сцяг узнялі над рэйхстагам [у 1945-м]".

Дэпутат і спартыўны функцыянер згадаў некалькіх спонсараў чэмпіянату, якія пагражалі адмовіцца ад фінансавання ў выпадку яго правядзення ў Беларусі. Віталь Уткін прыгадаў, што гэтыя кампаніі падчас вайны выпускалі тавары для вермахта ці рамантавалі яго тэхніку. Дагэтуль беларускія прапагандысты да такога не дадумваліся.

Як вядома, афіцыйна заяўлена, што чэмпіянат свету па хакеі перанесены з Беларусі "з-за пытанняў бяспекі, якія знаходзяцца па-за кантролем IIHF". Насамрэч прычына ў рэпрэсіях супраць іншадумцаў (у тым ліку і спартсменаў), у падаўленнях мірных пратэстаў, у наяўнасці амаль двух соцень палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі