Латушка: перанос ЧС па хакеі з Мінска — рэакцыя на масавыя рэпрэсіі
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання, адзін з лідараў Каардынацыйнай рады Павел Латушка пракаментаваў перанос з Беларусі матчаў чэмпіянату свету па хакеі 2021 года. Такое рашэнне ў панядзелак прыняў савет Міжнароднай федэрацыі хакея.
"Перанос ЧС па хакеі з Мінска — рэакцыя на масавыя рэпрэсіі і толькі віна рэжыму ў тым, што прынята гэта рашэнне, — піша Латушка. — Спартыўны свет і спартыўная супольнасць зрабіла свой выбар на карысць Праўды і выступіла супраць гвалту".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.