Ціханоўская: перанос чэмпіянату свету з Беларусі — гэта наша перамога
Святлана Ціханоўская пракаментавала рашэнне савета Міжнароднай федэрацыі хакея аб пераносе з Беларусі чэмпіянату свету 2021 года. "Гэта перамога, таму што не будзе дадатковай хвалі рэпрэсій дзеля "зачысткі" горада перад ЧС, — піша апазіцыйная дзеячка. — Гэта перамога, таму што ў Лукашэнкі не атрымалася зрабіць выгляд, быццам бы ў яго ўсё пад кантролем".
Ціханоўская падкрэслівае, што гэтай перамогі беларусы (і на радзіме, і ў замежжы) дамагліся ўсе разам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.